Бабіна лета: вясковыя бабулі сталі галоўнымі персанажамі брэнду беларускай бульбы

21 Декабря 2017 3874 3 Дизайн Компании Креатив
Поделиться

Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку бульбы, дзе галоўным брэнд-персанажам сталі вясковыя бабулі.

Замоўца: ААТ «Аграцэнтр Сула»

Задача: комплексная распрацоўка гандлёвай маркі бульбы

Рашэнне:

Прадукт — беларуская бульба вышэйшага гатунку. Мэта, якая стаяла перад намі падчас распрацоўкі гандлёвай маркі, — падкрэсліць сумленны і дбайны падыход вытворцы да сваёй справы, стварыць вобраз адборнага, вырашчанага з любоўю прадукту, і такім чынам вылучыць тавар на паліцы.

У нас не было сумневаў у тым, што брэнд будзе нацыянальна арыентаваным:  беларусы славяцца не толькі сваёй любоўю да бульбы, але  і ведамі, досведам, экспертнасцю ў  вырошчванні і прыгатаванні гэтага прадукту — справах, якія сталі, па сутнасці, сакральнай традыцыяй шматлікіх пакаленняў.

Беларускамоўны нэйм «Бабіна лета»  распавядае пра прыгожую пару, калі напачатку кастрычніка на некалькі дзён ці нават на тыдзень нібыта вяртаецца лета — чароўны перыяд напрыканцы збору ўраджаю бульбы.

Галоўным стылеўтваральным элементам  дызайн-канцэпту выступаюць чорна-белыя фота брэнд-персанажаў — вясковых бабуль, тых самых носьбітаў традыцыі, досведу, ведаў і любові. Іх вобразы падтрымліваюць нэйм і разам з ім адлюстроўваюць галоўныя ідэі пазіцыянавання — экспертнасць і душэўнасць. Важна адзначыць, што на здымках, зробленых фатографам агенцыі спецыяльна для праекта, не акторкі, а сапраўдныя беларускія гаспадыні ў звычайных для іх жыццёвых абставінах — сітуацыях, звязаных з вырошчваннем і прыгатаваннем бульбы. Імёны і партрэты бабуль на ўпакоўках паўстаюць сімваламі якасці прадукту. А каб яшчэ больш падкрэсліць ідэю экспертнасці, мы зрабілі ўпакоўку як мага болей інфармацыйна насычанай, змясціўшы на ёй карысныя характарыстыкі бульбы, рэкамендацыі па прыгатаванні кожнага асобнага гатунку і рэцэпты народных страў — праўдзівыя і правераныя пакаленнямі. 

Лаканічнасць і мінімалізм чорна-белага фотаздымку стварае кантраст з насычаным колерам фону, дапоўненым далікатным патэрнам на тэму «бабінага лета». Гэта надае ўпакоўцы выразнасць і прэміяльны выгляд, вылучае яе на паліцы. Як і вытанчаная тыпаграфіка, фігурная плашка прадуктовай зоны, а таксама аўтарскія значкі інфаграфікі, выкананыя ў гравюрным стылі. 

Відавое адрозненне адбываецца па фонавым колеры і фотаздымку з персанажам — кожная бабуля раіць асобны гатунак. Як вынік, свежае і арыгінальнае для катэгорыі рашэнне дазволіла прыцягнуць увагу да новага прадукту і ўдала адмежавацца ад канкурэнтаў. 

01_loga.jpg

02_IMG_6802_Work + фото.jpg

03_IMG_6874.jpg

04_IMG_6873.jpg

05_abarot.jpg

06_IMG_6898.jpg

^8A598012E18BCE082D6A3776114005F373838A70E422C22DC8^pimgpsh_fullsize_distr.jpg

09_IMG_6865_Work +фото.jpg

10_IMG_6855-2_Work+фото.jpg

11_IMG_6842_Work+фото.jpg

12_all package.jpg

13_IMG_7619.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: