БГК імя Мяшкова запусцiў сацыяльную рэкламную кампанію да 1000-годдзя Брэста

3 Ноября 2017 2576 0 Социальная реклама
Поделиться

БГК імя А.П. Мяшкова праводзіць новую маштабную рэкламную кампанію сацыяльнай накіраванасці. Яркія білборды з выявай гандбалiстаў каманды ўпрыгожылі вуліцы Брэста і ўжо прыйшліся да спадобы гульцам і заўзятарам. Новыя білборды зробленыя адмыслова да свята 1000-годдзя Брэста. З гэтай нагоды ў праекце задзейнічаны брэстаўчане, якія ганарыста прадстаўляюць горад i клуб ў еўрапейскіх спаборніцтвах. 

3(2).jpg

5.jpg

6.jpg


«Наша маркетынгавая палітыка накiравана на падтрымку трывалай сувязi клуба з горадам і яе жыхарамі. Любая рэкламная актыўнасць мае шырокае распаўсюджванне перш за ўсё ў родным рэгіёне. Гэта датычыцца і вонкавай рэкламы. Сацыяльная кампанія «Нашы перамогi — роднаму гораду» з'яўляецца лагічным працягам праекту па ўмацаванні сувязі з Брэстам. Свята 1000-годдзя - гэта вялікая падзея ў жыцці горада і выдатная нагода стварыць новыя білборды. Мы разам з горадам i яго жыхарамi вiншуем Брэст!» - адзначае намеснік кіраўніка БГК імя А.П. Мяшкова па маркетынгу і камунікацыях Лідзія Сямёнава.
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: