Бульбаш. Традыцыi на новы лад. Новая рэкламная кампанія ад VONDEL/HEPTA

23 Сентября 2015 marketing.by 13188 0 Рекламные кампании
Поделиться

Агенцтва VONDEL/HEPTA распрацавала рэкламную кампанію для брэнда Бульбаш.

Тып праекта:

Рэкламная кампанiя (ТV, ООН)

Мэты праекта:

Умацаваць пазіцыі брэнду Бульбаш на тэрыторыі «Традыцыі на новы лад». Брэнду, які шануе традыцыі i ніколі не стаіць на месцы.

Аўдыторыя:

Мужчыны, якiя ганарацца тым, што яны беларусы, паважаюць беларускую культуру i традыцыi, iдуць у нагу з часам, касмапалiтычныя.

Iдэя i рэалiзацыя:

Перад тым, як пячы хлеб ці праць тканіну, нашыя прабабкі заводзілі душэўную песню. А за акіянам, перад тым як ісці ў начную змену на завод, мужчыны таксама адводзілі душу экспрэсіўнымі спевамі. І для тых, і для іншых тое было традыцыяй, якая давала натхненне жыць.

Сёння, каб стварыць хітовую Blurred Lines, Фарэл Уільямс пранікся духам класічнага фанку 70-ых. А гурт Shuma, каб пісаць свае песні, акунаецца  ў беларускія фальклорныя песні. Бачыце: тое, што некалі стала традыцыяй, сёння пераўтвараецца ў натхненне.

Каб стварыць добры сучасны прадукт – ці то пітную ваду, ці то ролік пра яе – ня трэба лавіць хвалі з космасу. Дастаткова ўзяць традыцыю і перадаць далей, здзьмухнуўшы з яе пыл часу. Бо ўсё, што зроблена з роднай спадчыны і сучаснымі сродкамі, заўсёды будзе выглядаць актуальна.

Таму і ў наш ролік мы змясцілі дызайн ад продкаў, агучку з мінуўшчыны і сцэнар з ўспамінаў. Астатняе зрабілі тэналогіі і свежы погляд.

Ролік    

Прынт

6x3_board_bulb_pauk.jpg

Крэдiтсы:

Заказчык: ТАА “Завод Бульбаш”
Агенцтва: VONDEL/HEPTA
Прадакшн-студыя: PARTIZAN production
Музыка: гурт SHUMA 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: