«Дзелавая сетка» прапанавала Канстытуцыю культурнага коду ў сецiве ў выглядзе календара

29 Января 2018 2157 0 Дизайн
Поделиться

Інтэрнэт-аператар “Дзелавая сетка” i агенцтва "ТАТЭМ ДЫЗАЙН" распрацавалi каляндар з натхняльнай крэатыўнай канцэпцыяй для карпаратыўных кліентаў і партнёраў.

Ход думкі:

Інтэрнэт — гэта сапраўдны хаос з інфармацыі і людзей, у якім дзелавы чалавек імкнецца навесці парадак, каб атрымаць максімум карысці.

Ідэя:

Мы ствараем дакумент-бачанне, у якім будуць сабраны законы і правілы, закліканыя зрабіць жыццё ўсіх “жыхароў” інтэрнэту лепшым! Маніфест ці нават канстытуцыю інтэрнэту. Адзін месяц — адзін пастулат. Вось гэта дзелавы падыход!

DS_Calendar2018_1.jpg

DS_Calendar2018_11.jpg

DS_Calendar2018_3.jpg

DS_Calendar2018_5.jpg

DS_Calendar2018_8.jpg

DS_Calendar2018_12.jpg

Зразумелыя і натхняльныя правілы паводзін у вэб-прасторы заклікаюць памятаць пра адказнае стаўленне карыстальнікаў адзін да аднаго, важнасць дакладнасці ведаў і свабоду дзеянняў, якая не парушае межы этыкі і маралі. 

Фішка:

Каляндар выходзіць за рамкі сваёй звыклай формы ў дапоўненую рэальнасць*. Менавіта ў ёй мы візуалізуем сімвалічны пераход пастулатаў канстытуцыі, зразумелых для чалавека, у пастулаты, зразумелыя для камп’ютара.

Юбілейны год:

2018 год — юбілейны для кампаніі “Дзелавая сетка”. Гэта падзея варта ўласнага лагатыпу, які будзе выкарыстоўвацца на працягу ўсяго года.

*Каб пабачыць дапоўненую рэальнасць, трэба загрузіць дадатак HP Reveal праз QR-код. Выява кожнага месяца з’яўляецца меткай. Пры навядзенні на метку камеры смартфона кожны пастулат пераўтвараецца ў дваічны код (падрабязная інфармацыя размешчана ва ўкладышы з інструкцыяй да календара).


  • Заказчык: ТАА “Дзелавая сетка”
  • Выканаўца: крэатыўнае агенцтва “ТАТЭМ ДЫЗАЙН” (ТАА “ТАТЭМ ДЫЗАЙН”)

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: