Хто такi Ёўнiк, i куды падзелася зерне? Кейс ад Forte Grey i квасу «Хатнi»

18 Мая 2017 3343 0 Production Креатив
Поделиться

Гэтай вясной, ва ўмовах жорскай канкурэнцыi, вытворцам напояў, кампанiяй «Пiваварнi Heineken», было прынята рашэнне пашырыць асартымент брэнда яшчэ адным гатункам квасу – «Хатнi Цёмны». Такiм чынам, перад агенцтвам Forte Grey паўстала задача распрацаваць камунiкацыю новага прадукта праз кампанiю на 360 

Каб распавесцi аб смаку новага цёмнага квасу, мы звярнулiся да багатага фальклёра беларусаў i ўвялi ў свет «Хатняга» яшчэ аднаго героя – Ёўнiка. У нашай трошкi мiстычнай гiсторыi гарэза-Ёўнiк (казачная iстота, адказная за правiльнае захоўванне збожжа) незаўважна «пазычае», цi, папросту кажучы, выкрадае ў гаспадароў дома посуд i складнiкi, каб аддзячыць сям’i за працавiтасць новым гатункам традыцыйнага хлебнага квасу, звараннага па адмысловым рэцэпце.  


Народнасць i традыцыйнасць напоя перадаюцца праз лёгказапамiнальны слоган, скампанаваны па ўзоры старых беларускiх прымавак: «Хатнi Цёмны» - дабрабыту поўны!

КВ.jpg

 У падтрымку кампанii ў iнтэрнэце была запушчана лэндынгавая старонка, якая, апрэч  усёй неабхаднай iнфармацыi аб прадукце, таксама ўмяшчае ў сябе iнтэрактыўную гульню.

старонка.jpg

Гульня зроблена такiм чынам, каб быць адаптыўнай пад мабiльныя прылады, i дазваляе карыстальнiкам весела бавiць час.

    гульня.jpg

Удзельнiкi гульнi могуць атрымаць адну з пазiтыўных цiшотак з Ёўнiкам цi гадзiннiк, аздоблены ў беларускiм нацыянальным стылi.

650x366_new.gif  

Запрашаем i вас пакаштаваць новы «Хатнi Цёмны» i прайсцi шляхам Ёўнiка па залатых беларускiх палях. Калi ласка!

Над праектам працавалі:  

Клiент: ЗЗАТ «Пiваварнi Хайнекен», брэнд-менеджэр Арцём Кургей
Крэатыунае агенцтва: Forte Grey
Анiмацыйная студыя: PLUMUS

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: