Сняжынка ў стылi беларускага арнаменту: Fabula Branding распрацавала вобраз марозіва «Белы полюс»

2 Июня 2017 2425 0 Дизайн
Поделиться

СГАА «ІНГМАН МАРОЗІВА» выводзіла на беларускі рынак новую гандлёвую марку парцыённага марозіва. Fabula Branding  распрацавала візуальны вобраз брэнда, адпаведны катэгорыі прадукту. 

08.jpg

Рашэнне

Стылеўтваральнай дамінантай дызайну стаў яркі кантрастны патэрн з выкарыстаннем сімвала сняжынкі, якая адначасова нагадвае дэталь нацыянальнага беларускага арнаменту. 

03.jpg

Рашэнне дазволіла не толькі зрабіць гандлёвую марку блізкай і зразумелай беларусам, але і ўзмацніла пазнавальнасць брэнда: выклікаючы асацыяцыі са снегам, ільдом, поўначчу, снежны патэрн падтрымлівае нэйм «Белы полюс», а таксама дапамагае абвясціць таварную катэгорыю і паскорыць ідэнтыфікацыю прадукту пакупнікамі. 

06.jpg

Галоўныя пазнавальныя элементы лагатыпа − актуальны брэнд-персанаж белы мядзведзь, да месца халодная сіне-белая гама колераў, скругленасці і нахілены шрыфт. Заўважная беларускамоўная брэнд-зона добра адмяжоўвае прадукт ад канкурэнтаў. 

02.jpg

07.jpg

05.jpg

Крытэрыем поспеху праекта можна лічыць той факт, што фірменны лагатып і патэрн ГМ «Белы полюс» працягнулі сваё існаванне па-за межамі ўпакоўкі − сталі часткай айдэнтыкі музею марозіва ў Мінску.

09.jpg

01.jpg


 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: