«Адліга» распрацавала новы дазыйн вокладкі рамана «МОВА»

Поделиться

Студые дызайну «Адліга» стварыла новую вокладку рамана Віктара Марціновіча «МОВА».

Першыя наклады новай кнігі Віктара Марціновіча «МОВА» былі не толькі вельмі хутка раскупленыя, але і спарадзілі пэўную хвалю разнастайнага мастацкага імпэту чытачоў гэтай кнігі. Энтузіасты выпусцілі футболкі з іерогліф «МО» і «ВА» ў стылі модных вышыванак, мастачка Наталля Гарачая зрабіла выставу графічных работ па матывах рамана, а выдаўцы кнігі вырашылі зрабіць перавыданне з новай вокладкай.

Вокладка першага выдання

Мова

Вокладка другога выдання

new.png

Афармленнем другога выдання «МОВЫ» ізноў займалася студыя «Адліга». Гэтым разам новую вокладку зрабіў арт-дырэктар Артур Вакараў. Ён прызнаецца, што прачытаў і ўпадабаў «МОВУ» яшчэ за тым часам, калі над афармленнем першага выдання працаваў ягоны калега па «Адлізе» Анатоль Лазар. Артур кажа, што вельмі ўзрадаваўся магчымасці па-свойму пераанансаваць вокладку гэтай кнігі, калі ўзнік праект яе перавыдання. У сваёй рабоце ён скарыстаў каліграфію майстра Лі Цзо, які выканаў адмысловы надпіс для вокладкі па-кітайску ў тэхніцы «сіншу». «Вокладка новай «МОВЫ» – гэта тое, як я зразумеў і ўбачыў раман Віктара Марціновіча. Гэта вобраз майго асэнсавання кнігі»,— кажа Артур Вакараў.


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: