Беларускай газеце "Звязда" споўнілася 100 гадоў

9 Августа 2017 2039 0 Бизнес СМИ и медиапроекты
Поделиться

Беларуская газета "Звязда" сёння, 9 жніўня, адзначае круглы юбілей - 100 год з выхаду першага нумару. Віншаванне ў адраз рэдакцыі накіраваў Аляксандр Лукашэнка, у якім адзначаецца, што "Звяз­да" ста­ла са­праўд­ным ле­та­пі­сам жыц­ця бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, яе гіс­то­рыя не­па­рыў­на звя­за­на з гіс­то­рыяй Бе­ла­ру­сі і на­ша­га на­ро­да, праз га­зе­ту род­ная мо­ва да­хо­дзіць да кож­на­га сэр­ца".

Рэдакцыя газеты падрыхтавала промаролік да гэтай падеі, у якой паказала працу сучаснага калектыву:


А таксама на сайце газеты з'явіўся тэст на веданне гістарычных фактаў пра "Звязду" і падборка цікавых гісторый з жыцця рэдакцыі.

Першы нумар газеты выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны "Звяз­да" працягвала выдавацца: спачатку га­зе­ту рабілі ў мін­скім пад­пол­лі, пас­ля — на пар­ты­зан­скім вост­ра­ве Зыс­лаў. 

Сёння "Звязда" выходзіць пяць разоў на тыдзень і мае наклад у 20008 асобнікаў.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: