Берасцейцы стварылі мапу беларускай гаворкі, якую можна паслухаць

5 Сентября 2018 3491 0 Креатив Нестандарт
Поделиться

Іна Хоміч, Максім Хлябец і Аляксей Жук стварылі мапу-сайт, на якую збіраюць гаворкі карэннага насельніцтва ўсіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый, каб паглядзець, як далёка нашыя дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца ад суседскіх.

Гаворку свайго рэгіёну можа даслаць любы ахвочы.


Як напісана на сайце, адрозненне гэтай мапы ад іншых ў тым, што гаворку можна будзе паслухаць. 

Бабулі і дзядулі, мамы і таты на сваёй мове распавядуць пра шматлікія бакі жыцця беларуса, а мы зможам самастойна зрабіць высновы, чым жа усходнія дыялекты адрозніваюцца ад заходніх. І чым унікальная гаворка вашай – так, менавіта вашай – вёскі.

"Мы пачалі запаўняць мапу Dialects самі – з Берасцейшчыны, дзе жывем, але без вас нашыя маганні будуць недастатковыя. Пагаварыце з аднавяскоўцамі на цікавыя вам тэмы, запішыце размову на дыктафон (спытаўшыся згоды суразмоўцы) і дашліце нам урывак.

Нашыя дыялекты – тое, чым можна і трэба ганарыцца, што трэба берагчы. Зробім гэта відавочным кожнаму. Найперш самім сабе".


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: