Coca-Cola. Свята ў сумцы!

7 Сентября 2007 Marketing.by 1848 0 Promo
Поделиться

Гэтай восенню Сoca-Cola нясе ў дом радасць і дарыць беларусам святочны настрой кожны дзень! Новая рэкламная гульня «Coca-Cola. Свята ў сумцы!» распачалася 3 верасня 2007 года.

Механiка, як і ва ўсіх папярэдніх рэкламных прома-акцыях замежнага прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия», вызначаецца прастатой і даступнасцю:

Купіце напоі Coca-Cola, Coca-Cola Light, Coca-Cola Vanilla ў бутэльках 2л са спецыяльнымі этыкеткамі рэкламнай гульні «Coca-Cola. Свята ў сумцы!». Дашліце 2 спецыяльныя этыкеткі па адрасе 220403, г. Мінск, вул. Вакзальная, 22, «Coca-Cola». І атрымайце шанс выйграць прыз — адну з 70 000 функцыянальных сумак-трансформераў ад Coca-Cola.*

Замежнае прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» паставіла перад агенцтвам McCann Erickson Universal Belarus, якое займалася распрацоўкай крэатыўнай канцэпцыі рэкламнай гульні, задачу адаптаваць для беларускіх спажыўцоў расійскую кампанію «Coca-Cola. Праздник в сумке!».

Дзякуючы захаванню стылістыкі 60-х гадоў і большаму акцэнту на сямейныя каштоўнасці, беларуская кампанія атрымалася надзвычай цёплай, лёгкай і яскравай.

Але галоўным напрамкам лакалізацыі было выкарыстанне ў камунікацыі беларускай мовы. Сoca-Cola ўпершыню загаварыла па-беларуску, што сталася даволі ўдалым ходам і надало прома-кампаніі яшчэ больш гарэзлівасці.



* Поўныя правілы гульні  «Coca-Cola. Свята ў сумцы!» — на сайце www.coca-cola.by/bags

Арганізатар — замежнае прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия»

Каардзінатары праэкта: Кацярына Карэневіч і Наталля Тарасевіч

Крэатыўная канцэпцыя і дызайн — рэкламнае агенцтва McCann Erickson Universal Belarus

Экаунт-мэнэджар: Антаніна Нікіфарава

Крэатыўны дырэктар: Сяргей Варапаеў

Арт-дырэктар: Максім Фаміноў

Прадзюсар: Макс Салдатчанкаў

Дызайнер: Валянціна Калеснікава

Капірайтар: Юлія Буднікава




Відэапрадакшн — partizan-production

Прадзюсар: Аляксей Сатолін

Рэжысёр: Андрэй Гнёт

Аператар: Вадзім Пацееў

Распрацоўка сайта — Red Graphic
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: