Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

16 Июня 2015 marketing.by 8640 0 AD.NAK!
Поделиться

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фесты-вальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Адукацыйная праграма”.

Адукацыйная праграма

9.30-10.30

DL_AS.jpg

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot, Тэма: "Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў". Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

10.30-11.30

11536859_1135214459837325_2131434891_n.jpg

Iлля Доўнарарт-дырэктар, Яўген Голубеўтэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь), Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

11.30-12.30

PS_PS.jpg

Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius, Тэма: Planning with value.

12.30-13.30

YL_YL.jpg

Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на AD.NAK! Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015.

13.30-14.30

LS_LS.jpg

Людміла Стручэўскаякіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА "Аліварыя", Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

14.30-15.30

VM_VM.jpg

Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст. Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

15.30-17.00

IA_IA.jpg

Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія), Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генераль-нага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom  “Дзеці”.

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: adnak@budzma.org.

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: