«Наша Ніва» запускае жаночы партал «Ніна»

Поделиться

«Ніна» — гэта новы праект «Нашай Нівы», дзе будзе збірацца канцэнтрат з навін, арыентаваных найперш на жанчын, хоць і мужчынам, напэўна, будзе што пачытаць.

Рэдакцыя патлумачыла, адкуль узялася «Наша Ніна» і навошта яны яе робяць.


nina_nn-53yyf.jpg
1. Гэта першы ў свеце беларускамоўны рэсурс для жанчын. Нарэшце ў беларусак з’явілася ўласная пляцоўка, дзе яны могуць выказваць свае думкі, перажыванні, абмяркоўваць тое, што іх хвалюе. «Нашу Ніву» сёння найперш чытаюць мужчыны — 65% аўдыторыі. Мы хочам, каб «Нашу Ніну» адкрывалі іх жонкі, сёстры, маці і дочкі.
2017-09-18 12.55.10 pm.png

2. «Ніна» — новы самастойны праект «Нашай Нівы». Ён мае свой сайт, свой лагатып, свой дызайн, свае старонкі ў сацыяльных сетках і нават сваю міні-рэдакцыю.

Стваральніцы новага рэсурсу — Настасся Роўда і Кацярына Карпіцкая.

2017-09-18 12.56.26 pm.png

3. Чаму «Наша Ніна»? Так магла называцца каманда «Нашай Нівы» ў Беларускай інтэлектуальнай гульні — спаборніцтве беларускамоўных інтэлектуалаў. Праўда, над цікавай прапановай мы толькі пасмяяліся і назву каманды так і не змянілі (цяпер яна называецца «Дзікі і Лосі»). Калі ж з’явілася ідэя стварыць асобны рэсурс для жанчын, гэты варыянт прыгадаўся адразу: тут і гульня словаў, і прывязка да вытокаў.

4. Над ажыццяўленнем задумы актыўна працавалі сем чалавек. Гэта журналісты, рэдактары, дызайнеры. Лагатып «Ніны» распрацаваў Міхал Анемпадыстаў. 

5. Пра што тут пішуць? Прынцып адзін — пра тое, што цікава нашым чытачкам. У нас ужо пыталіся, чаму няма рубрык «палітыка», «эканоміка» і гэтак далей. Мы не лічым, што жанчыну гэта не цікавіць. Але пра ўсё гэта заўсёды можна пачытаць на «Ніве». Калі б мы стваралі мужчынскі праект, прыкладам, «Наша Піва», там таксама не было б ні палітыкі, ні эканомікі.

«Ніна» — гэткая супержанчына, зборны вобраз беларусак, для якой няма межаў ні ў галаве, ні навокал. З ёй можна пасмяяцца і абмеркаваць вострыя тэмы, ёй можна пажаліцца, у яе можна папрасіць парады ці адказу на любое пытанне. 



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: