"Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала прэстыжную ўзнагароду ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — першую Прэмію за свабоду СМІ (first Media Freedom Award). Гэта было абвешчана падчас Глабальнай канферэнцыі Global Conference for Media Freedom 2020.
Старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец у сваёй прамове падкрэсліў, што гэтая ўзнагарода — найперш высокая ацэнка працы беларускіх журналістаў, якія цяпер выконваюць свой прафесійны абавязак у надзвычай складаных умовах.
Падчас уручэння прэміі было адзначана, што калегі з усяго свету падтрымліваюць журналістаў з Беларусі.