Брэнд "Бярозка" ад кампаніі "Савушкін прадукт" гаворыць па-беларуску

1 Июля 2021 2379 0 PR Бизнес
Поделиться

"Савушкін прадукт" паведамляе, што выводзіць на рынак беларускамоўны брэнд - "Бярозка" цалкам пераходзіць на беларускую мову. І гэта будзе тычыцца не толькі найменняў прадуктаў і тэхнічнай інфармацыя.

Адбыліся змены і ў дызайне ўпакоўкі. Перафармавана структура брэнд-зоны: назва "Бярозка" вынесена ўверх з мэтай акцэнтавання ўвагі, слоган і іншыя элементы размешчаны ніжэй. Пейзаж беларускай прыроды таксама выглядае па-іншаму - у новым малюнку зроблены акцэнт на галоўныя атрыбуты малочнага краю: зялёныя палі, лугі і блакітныя азёры.

Бярозка.jpg

Праца над стварэннем беларускамоўнага брэнда ў кампаніі вялася ўжо даволі даўно. Стаяла задача не проста перавесці найменне існуючага брэнда на беларускую мову, а стварыць сапраўдны брэнд з беларускай душой. Таму для вызначэння пераваг айчыннага спажыўца было праведзена некалькі маркетынгавых даследаванняў.

Малочная прадукцыя будзе пераходзіць у абноўлены брэнд паэтапна. Малако і кефір ад "Бярозкі" ў беларускамоўнай упакоўцы ўжо можна знайсці на прылаўках усіх крамаў і гандлёвых сетак рэспублікі. Крыху пазней да іх далучыцца тварог, а бліжэй да канца лета выйдзе і смятана.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: