Брэнд «Бярозка», які належыць «Савушкiну», у хуткім часе стане цалкам беларускім

28 Апреля 2021 nn.by 1623 0 Компании
Поделиться

Брэнд «Бярозка», які належыць «Савушкiну», у хуткім часе стане цалкам беларускім, пишет "Наша Нiва". «Бярозку» выпускаюць на Бярозаўскім сыраробным заводзе.

У галоўным офісе кампаніі пацвердзілі, што рэндары будучай упакоўкі сапраўдныя.

2021-04-28114530-gkic6.jpg

«Пытанне з выкарыстаннем беларускай мовы даўно стаяла перад кампаніяй, але праз вялікі экспарт у Расію лічылася, што расіяне б не ўспрынялі прадукцыю з беларускай мовай на этыкетцы.

У той жа час «Бярозка» — гэта брэнд, які мы плануем прадаваць на тэрыторыі Беларусі, таму мы вырашылі яго зрабіць беларускамоўным. 

Уся інфармацыя на ўпакоўцы: нэймінг, слоган, тэхнічная інфармацыя аб складніках і вытворчасці, — будзе пададзена на беларускай мове», — кажа маркетолаг «Савушкава» Алена Васянкова.

Калі новыя ўпакоўкі з'явяцца на паліцах? І што за прадукцыя там будзе? 

«Рашэнне ўзгоднена нядаўна, цяпер ацэньваецца аб'ём ранейшай упакоўкі — яе ж трэба выкарыстаць, таксама дапрацоўваецца дызайн на ўсю лінейку прадукцыі, бо яна шырэйшая за тую, рэндарам якой вы валодаеце», — сказала Васянкова.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: