"Это не точку с шаурмой содержать": журнал "Большой" прекращает выходить в печатной версии

Поделиться

Журнал "Большой" прекратил свой выход в печатной версии. За все время существования издания вышло 97 номеров.

Marketing.by узнал у главного редактора журнала Дмитрия Новицкого, почему было принято такое решение и есть ли планы по развитию издания в онлайне.

polumarafon_novickiy.png

- Вырашылі не выходзіць у друкаваным фармаце, бо гэта дорага. Часопіс "Большой" быў датацыйным выданнем: мінус, які атрымліваўся, мы кампенсавалі дзейнасцю агенцтва “Ідэя Кансалт”. Піяр, мерапрыемствы, SMM – усе гэта працуе, ад гэтага мы нікуды не сышлі. А вось часопіс не выжыў у першую чаргу з-за фінансаў.

Так, былі і паспяховыя нумары, але калі ў цэлым часопіс за год выходзіў у нуль – мы лічылі, што гэта быў добры год. Гэта не бізнес, часопіс для нас - гэта фан, дзеля душы, таму моцна на мінус не звярталі ўвагі. А сёння спадзявацца, што можна зрабіць часопіс не ў велькі мінус – гэта ілюзія, так не будзе. Колькі будзе іміджавай рэкламы ў 2021 годзе? Шмат? Вось вам і адказ.

11038868_818423921540077_4926843546887469517_o.jpg

Мы думалі над тым, каб аб’явіць падпіскі ці прасіць фінансавую дапамогу, але гэта будзе выглядаць дзіўна. Бо ў часопісе рэклама люксавых буцікоў і дыяментаў, а рэдакцыя просіць дапамагчы матэрыяльна. І да таго ж зараз ёсць каму дапамагаць апроч нас: або людзям, або, калі мы кажам пра СМІ, тая ж «Наша Ніва», мне падаецца, больш вартая дапамогі. Таму што беларускамоўная)

Нарэшце, пра што зараз пісаць у глянцавым часопісе? Пра культуру? Пра гарадское жыццё? Пра закрыццё рэстаранаў? Пра глянец? З кропкі гледжання летапісання – можа так і трэба было б рабіць, але рукі не падымаюцца. Рабіць выданне – гэта ж не кропку з шаурмой трымаць, куды толькі падвозь мяса і лаваш, і яна працуе. Павінен быць нейкі эмацыйны ўздым ўсёй каманды. І калі зноў з’явіцца гэты ўздым, то вернем і часопіс.

Што тычыцца анлайн фарматаў, то можа ў якім сакавіку пачнем нешта рабіць. Можа ўвогуле гэта будзе youtube, мы зараз у агенцтве добра распрацоўваем відэа. Але зноў-такі, пра што пісаць і пра што здымаць зараз? Калі пра тое, што нас хвалюе, то трэба адразу ехаць у Польшчу ці Літву. “Молчат дома”, вось што. Пакуль памаўчым.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: