Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” аднаўляе сваю дзейнасць. - Усе 6 месяцаў, што прайшлі з апошняй выставы, мы вельмі сумавалі па ўсім вам, сумавалі па сустрэчах афлайн і цёплых сяброўскіх размовах, сумавалі па мастацтву не ў віртуальных залях галерэй і музеяў, а ў рэальных прасторах. Зараз з вялікай радасцю мы анансуем адкрыццё нашай прасторы і аднаўленне дзейнасці!, - паведамляюць у галерэi. Тут рыхтуюць новы праект i запрашаюць да супрацоўнiцтва кампанii.
- У сярэдзіне ліпеня галерэя “Ў” пачала працаваць над калектыўнай выставай “Кранальная дыстанцыя”, удзел у якой бярэ вялікая колькасць нашых сяброў з усяго свету. Выстава, у якой мы хочам паразважаць над цеплынёй, ўзаемападтрымкай і кранальнасцю, нават тады, калі мы знаходзімся далёка адзін ад аднаго. Гэтую выставу мы планавалі адкрыць напрыканцы жніўня, але сітуацыя ў краіне прыпыніла на час працу над ёй - распавялi супрацоўнiкi галерэi.
Зараз для рэалізацыі выставы праекту вельмі патрэбна дапамога з тэхнічным абсталяваннем для паказу медыя-прац:
- планшэты - 8 аднолькавага памеру,
- плазменныя экраны невялікага памеру, ці планшэты - 11 шт.
- праектар - 3 шт.
- медыябоксы - 5 шт.