Каманда беларусаў зрабiла i выдала iгравыя карты з героямi БНР

21 Декабря 2018 3697 0 Нестандарт
Поделиться

Ластоўскі, Кандратовіч, Мядзёлка, Балаховіч і іншыя гістарычныя персанажы сталі каралямі, валетамі, дамамі і джокерамі ў ігральнай калодзе прысвечанай 100 годдзю БНР.


Праект “Карты для гульні 100 гадоў БНР” паўстаў дзякуючы супрацы суполкі дызайнераў PRAS, выдавецтва “Тэхналогія” і каманды Pan Brat (вядомай раней па “сармацкіх цішотках”).


“Да 100-годдзя БНР мы вырашылі зрабіць нешта адметнае, – распавядае каардынатар праекту Зміцер Карабач. – Шмат было цішотак, мапаў, паштовак, налепак, а што яшчэ? Мы вырашылі – ігральныя карты. Так, год заканчваецца, але мы паспелі! Цяпер гэта і цудоўны калядны падарунак, і “першая ластаўка” да святкавання 101-й гадавіны БНР”.


Калода – гэта 52 карты непасрэдна для гульні, а таксама карткі з тлумачэннямі, хто ёсць хто. Стваральнікі паспрабавалі нават вывесці гістарычныя і лёсавыя лініі, каб раскласці ўсіх герояў па сваёй масці. Джокерамі, дарэчы, аказаліся Станіслаў Булак-Балаховіч і Макар Краўцоў: найбольш люты і непрадказальны ваяр БНР і аўтар гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Карты “100 гадоў БНР” ужо можна знайсці ў Мінску ў краме Symbal.by, у Гродне ў краме “Цудоўня”. Хутка карты будуць прадавацца і ў інтэрнэт-краме panbrat.by.

Агульны кошт для ўсіх крамаў будзе складаць 35 рублёў. 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: